Пятница, 26.04.2024, 10:58
| RSS
Главная
Меню сайта
Календарь новостей
«  Июнь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Поиск
Друзья сайта
Статистика
Фонд ім. Льва Сапегі
Главная » 2010 » Июнь » 22 » Былога страшыню Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў вінавацяць у махлярстве
Былога страшыню Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў вінавацяць у махлярстве
12:34

У дачыненні да члена Савета Рэспублікі, былога старшыні Гродзенскага абласнога савета дэпутатаў Аркадзя Карпуця КДБ расследуе справу па ч. 1 арт 14 і ч. 3 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (замах на махлярства). Гэта стала вядома пасля з'яўлення ў базе даных Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі пастановы Савета Рэспублікі ад 15 чэрвеня № 283-СР4/IV. У ім даецца згода на распачынанне ў дачыненні да сенатара крымінальнай справы. Тэкст дакумента размешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале. 

Нагадаем, пытанне "Аб прадстаўленні старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2010 г. № 21/1440 нс "Аб дачы згоды на распачынанне крымінальнай справы ў дачыненні да Карпуця А.І." Савет Рэспублікі абмяркоўваў 15 чэрвеня ў закрытым рэжыме.

Аркадзь Карпуць — намеснік старшыні пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні. У склад верхняй палаты чацвёртага склікання быў абраны ад гродзенскай вобласці. Узначальваў Гродзенскі абласны савет дэпутатаў. Зараз, зыходзячы з інфармацыі на сайце Савета Рэспублікі, "не працуе". 

Інфармацыя аб затрыманні Карпуця з'явілася на інтэрнет-рэсурсе "Блог Гродна s13" у пачатку красавіка. У Генеральнай пракуратуры і пракуратуры Гродзенскай вобласці каментаваць яе адмовіліся. У адпаведнасці з артыкулам 47 закона аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, на працягу тэрміну сваіх паўнамоцтваў яны "могуць быць затрыманыя, іншым чынам пазбаўленыя асабістай волі толькі з папярэдняй згоды адпаведнай палаты, за выключэннем выпадкаў учынення здрады дзяржаве, іншага асабліва цяжкага злачынства, а таксама затрымання на месцы ўчынення злачынства".

Крымінальная справа ў дачыненні да дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена Савета Рэспублікі можа быць распачата толькі генеральным пракурорам ці асобай, якая выконвае яго абавязкі, з папярэдняй згоды адпаведнай палаты і разглядаецца Вярхоўным судом.

БелаПАН

Просмотров: 1140 | Добавил: sapieha
Конструктор сайтов - uCozCopyright NGO "Lev Sapieha Foundation" © 2024